Авторський рейтинг від 5,25 (вірші)
2025.09.07
07:01
https://www.facebook.com/share/p/1G79yWG3eF/
2025.09.07
05:44
Жінки красиві втомлюють мій зір
І білий світ затьмарюють собою, –
Коли зближався з гарною на спір,
То розчинявся в ній перед юрбою.
Мов безвісті, відразу пропадав
Не лиш для інших, а також для себе, –
Отак, буває, покидає, став
У пошуках річок б
І білий світ затьмарюють собою, –
Коли зближався з гарною на спір,
То розчинявся в ній перед юрбою.
Мов безвісті, відразу пропадав
Не лиш для інших, а також для себе, –
Отак, буває, покидає, став
У пошуках річок б
2025.09.06
22:40
Чи не тому вуста німі,
що душу відвели зимі
в солодких перегрівах тіла?
Бо брали - що душа хотіла,
а віддавали дні одні
та берегли на старість сили.
Та лічить Бог
на часу вервиці за двох
що душу відвели зимі
в солодких перегрівах тіла?
Бо брали - що душа хотіла,
а віддавали дні одні
та берегли на старість сили.
Та лічить Бог
на часу вервиці за двох
2025.09.06
21:50
Я в'язну в снігах, ніби в пісках часу.
Я в'язну в часі, наче в снігах.
Погана видимість через снігопад
створює плівку, через яку
можна побачити драму століть.
Сніги засмоктують мене,
як трясовина. У снігах
я потрапляю в пастку,
Я в'язну в часі, наче в снігах.
Погана видимість через снігопад
створює плівку, через яку
можна побачити драму століть.
Сніги засмоктують мене,
як трясовина. У снігах
я потрапляю в пастку,
2025.09.06
13:49
Синій хліб не їж, матимеш недуг
Що вбили брата, убили сестру
А курчачий гриль на скошених пісках
Не зрівняю із бобами що у твоїх руках
О, Мейбел, Мейбел
Люблю тебе, дівча
Та я не певний
Що вбили брата, убили сестру
А курчачий гриль на скошених пісках
Не зрівняю із бобами що у твоїх руках
О, Мейбел, Мейбел
Люблю тебе, дівча
Та я не певний
2025.09.06
12:39
Ще день висить на сонця цвяшку.
Давно печуться хмари-калачі.
І небо крадне пізню пташку,
Сплітають синь шипшин кущі.
Прив’яже ніч на нитку тиші
Старий горіх- тепла віщун.
І трави стануть неба вищі.
Давно печуться хмари-калачі.
І небо крадне пізню пташку,
Сплітають синь шипшин кущі.
Прив’яже ніч на нитку тиші
Старий горіх- тепла віщун.
І трави стануть неба вищі.
2025.09.06
11:59
Каже батько: годі, сину!
Досить статку!! Рівно спину!!!
Ростив змалку – відпочину:
Боже зранку, всім по чину!
06.09.2025р. UA
Досить статку!! Рівно спину!!!
Ростив змалку – відпочину:
Боже зранку, всім по чину!
06.09.2025р. UA
2025.09.06
07:19
І уявити не можу
В снах, або в мріях своїх,
Щоб я на тебе схожу
Стріти колись десь зміг.
Тож не покину ніколи
І не ображу ніяк, –
В мене залюблену долю
Більше не стріну – це факт.
В снах, або в мріях своїх,
Щоб я на тебе схожу
Стріти колись десь зміг.
Тож не покину ніколи
І не ображу ніяк, –
В мене залюблену долю
Більше не стріну – це факт.
2025.09.06
02:51
Повзучі гади теж літають, якщо їх добряче копнути.
Тим, що живуть у вигаданому світі, краще там і помирати.
Хочеш проблем собі – створи проблеми іншим.
Не дикун боїться цивілізації, а цивілізація дикуна.
Люди якщо і змінюються, то не в кращий
2025.09.05
21:30
Мене жене гостроконечний сніг,
Мов кара неба чи лиха примара.
Як Жан Жене, наздоганяє сміх.
Примарою стає гірка омана.
Мене жене непереможний сніг.
Він вічний, він біблійний і арктичний.
Сніг падає, немовби пес, до ніг
Мов кара неба чи лиха примара.
Як Жан Жене, наздоганяє сміх.
Примарою стає гірка омана.
Мене жене непереможний сніг.
Він вічний, він біблійний і арктичний.
Сніг падає, немовби пес, до ніг
2025.09.05
16:40
Зелен-листя поволеньки в'яне,
Опадає додолу, сумне.
Затужу за тобою, кохана,
Щем осінній огорне мене.
Наших зустрічей, Боже, як мало --
Світлих днів у моєму житті.
Наче кинутий я на поталу
Опадає додолу, сумне.
Затужу за тобою, кохана,
Щем осінній огорне мене.
Наших зустрічей, Боже, як мало --
Світлих днів у моєму житті.
Наче кинутий я на поталу
2025.09.05
11:18
Ця ніч,
зла ніч -
зліт Зла!
І чорнота
із-зусебіч
наповза!
зла ніч -
зліт Зла!
І чорнота
із-зусебіч
наповза!
2025.09.05
09:33
Життю радію, мов дитина,
І щиро тішуся щодня,
Що в хату пнеться без упину
Моя турботлива рідня.
Найближчим людям небайдуже
В яких умовах я живу, –
Що тре робити швидко й дружно,
Аби лишався на плаву.
І щиро тішуся щодня,
Що в хату пнеться без упину
Моя турботлива рідня.
Найближчим людям небайдуже
В яких умовах я живу, –
Що тре робити швидко й дружно,
Аби лишався на плаву.
2025.09.05
08:09
Слова - оригінальна поезія Світлани-Майї Залізняк, без втручання ШІ, музика та вокал згенеровані за допомогою штучного інтелекту в Suno. У відеоряді використано 8 ілюстрацій - згенерованих ШІ за описом авторки, ексклюзивно для цієї поезії.
Карнавал пон
Карнавал пон
2025.09.04
21:59
Ці марення і візії природи
Прорвуться крізь тюрму в'язких снігів.
Фантазія народиться в пологах,
Як повінь із бетонних берегів.
Фантазію ніщо уже не спинить,
Її сніги на крилах понесуть.
Ти в космос запускаєш довгий спінінг,
Прорвуться крізь тюрму в'язких снігів.
Фантазія народиться в пологах,
Як повінь із бетонних берегів.
Фантазію ніщо уже не спинить,
Її сніги на крилах понесуть.
Ти в космос запускаєш довгий спінінг,
2025.09.04
19:28
Московія у ті часи росла.
Мов ракова пухлина розповзалась.
Земель собі в Європі нахапалась,
Уже й до Польщі руки простягла.
Упхавши Казахстан за дві щоки,
На Індію вже хижо позирала,
Хоч Англія в той час там панувала
Та москалі вже мріяли – «поки»
Останні надходження: 7 дн | 30 дн | ...Мов ракова пухлина розповзалась.
Земель собі в Європі нахапалась,
Уже й до Польщі руки простягла.
Упхавши Казахстан за дві щоки,
На Індію вже хижо позирала,
Хоч Англія в той час там панувала
Та москалі вже мріяли – «поки»
Останні коментарі: сьогодні | 7 днів

2025.08.19
2025.04.24
2025.03.18
2025.03.09
2025.02.12
2024.12.24
2024.10.17
• Українське словотворення
• Усі Словники
• Про віршування
• Латина (рус)
• Дослівник до Біблії (Євр.)
• Дослівник до Біблії (Гр.)
• Інші словники

Автори /
Якуб Колас (1882 - 1956) /
Проза
Ноч, калі папараць цвіце
Ну, з кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. А калі гэтая мясцінка была б недаступнай для людской нагі, то па ёй пройдзе хоць думка чалавечая і ўсё ж такі пакіне свой слядок і нейкую дарожку праложыць.
Чамусьці гэтая старонка лічылася заняпалаю. І слава ўжо такая злажылася аб ёй, аб прыродзе яе і аб людзях яе. А людзі тут розныя былі. Адны жылі тут спрадвеку, тут нарадзіліся і тут паміралі. Так і называліся яны «тутэйшыя людзі». А другія часта няпрошаныя заходзілі. Але яны казалі, што прыйшлі, каб прынесці дабро тутэйшым людзям. Але, як вядома, казаць можна адно, а рабіць зусім іншае.
Усё гора тутэйшых людзей было ў тым, што пра іх вельмі многа клапаціліся суседзі. Адны суседзі казалі: «Вы — гэта не вы, а тое самае, што мы. Дык наце ж вам нашы парадкі, нашы школы, нашу мову, бо ваша мова такая ж, як і наша, толькі вы яе папсавалі». Тое самае казалі суседзі з другога боку, але толькі на свой лад.
Тутэйшыя людзі прымалі гэты клопат з вялікаю неахвотаю, бо ім хацелася быць самімі сабой. Тады суседзі пачалі забіраць іх дзяцей. Бралі і выхоўвалі ў сваіх школах. Выхоўвалі так, каб яны пакідалі сваіх бацькоў і ад бацькоўскіх звычаяў адракаліся. І гэта ім удавалася — пакідалі дзеці бацькоў сваіх ды ішлі або на захад, або на ўсход, гледзячы па тым, дзе каму было лепей. Яны рабіліся слугамі суседзяў і ўжо стыдаліся прызнаваць сябе дзецьмі тутэйшых людзей.
На шчасце тутэйшых людзей, не ўсе іх дзеці траплялі ў гэтыя школы і не ўсе яны мелі падатлівую натуру. Сярод іх сустракаліся і такія, з каго нават школы не мелі сілы выкурыць дух тутэйшых людзей, бо гэта былі шчырыя дзеці свайго народа.
Такім шчырым сынам свайго народа быў і гэты Юнак. Аб ім ужо і казка зложана, а я хачу толькі пераказаць яе сваімі словамі.
Як вядома, героі казак вельмі часта з'яўляюцца на свет у выніку тых ці іншых надзвычайных праяў або маюць на сабе які-небудзь надзвычайны знак. І ўжо адна гэта надзвычайнасць робіць іх адразу героямі. Нічога такога не было з нашым героем. І бацькі яго былі звычайныя тутэйшыя людзі. Хіба, можа, надзвычайным было толькі тое, што хлопчык радзіўся нейк летам, у той час ці блізка таго, калі зацвітае папараць. Ён нават і імя даў сабе сам: імя тае ночы, калі цвіце папараць.
Гэтая маленькая рысачка ў жыцці нашага героя, здавалася, сама па сабе не мела вялікага значэння. Але гэта не так: часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку. Так было і тут.
У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, — я толькі пераказваю тое, што ўжо зложана ў казках тутэйшымі людзьмі, — пазбіраліся на сходку русалкі, лясун, ваўкалакі, вадзянік, дамавік, здані і чараўнікі розных гатункаў. Сход адбываўся на беразе аднаго вельмі прыгожага возера, атуленага задуменнем кучаравых сосен. На гэтым возеры разаслаў месяц свой танюсенькі белы кужаль, а зоркі пасыходзілі з неба і купаліся ў бліскучых пералівах вады, бы тыя дыяментавыя кветачкі. Ім хацелася паслухаць, аб чым будзе гаварыць сход.
Аб Юнаку была гутарка тут.
Усім спадабалася якраз тое, што гэты Юнак даў сабе імя ночы, калі цвіце папараць і калі фантастычныя істоты праводзяць свае сходы. І цяпер яны думалі, які падарунак зрабіць Юнаку.
Старшынёю сходу быў Лясун.
— Дык хто чым хоча парадаваць Юнака? — спытаў ён.
Русалкі сказалі:
— Мы навучым яго спяваць прыгожыя песні, бо песні ва ўсіх выпадках жыцця патрэбны чалавеку. З песнямі лягчэй на свеце жыць. «Адвечная песня».
— І аб нас ён песню зложыць, — дадала адна русалка.
— Я падарую яму «Жалейку», — азваўся Дамавік. — Струмант гэты хоць і просты, але я навучу Юнака граць так, каб тутэйшыя людзі зачароўваліся ігрою і прыходзілі да свядомасці, чаму так сталася, што яны не гаспадары ў сваёй хаце.
— А я дам яму «Гуслі», — сказаў Вадзянік. — Няхай апявае былую славу свайго народа і закідае ў сэрца яго імкненне заняць пачэснае месца між славянамі.
Слухаў месячык гэтую размову. Яму таксама захацелася хоць чым дапамагчы Юнаку, і ён сказаў:
— А я пайду з ім «Шляхам жыцця» і буду асвятляць дарогу, каб яму лягчэй было прабівацца. Ён убачыць «Раскіданае гняздо» свае айчыны і раскажа аб ім людзям. Калі ён прыстане ў дарозе, я палажу яго спаць на высокім кургане і навею яму чароўны «Сон на кургане». У дарозе ж ён спаткаецца з мілаю «Паўлінкаю» і расказам аб ёй людзей падвяселіць.
Выступіў і пануры Ваўкалак.
— У мяне крэпкія, гонкія ногі. Я пішу па зямлі сотні, тысячы вёрст. Я занясу на край свету яго песні і думкі. Я дам яму словы гневу і абурэння, каб молатам білі яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну.
— Я дам яму голас вечавога звона, — сказаў адзін чараўнік. — Грымотамі будзе ён гучаць па ўсім краі і за яго межамі.
— А мы саўём вянкі яго песням з ранішніх рос і сяміколерных вясёлак, — сказалі зоры.
— А я што дам яму? — узяў слова сам старшыня. — Я загадаю маім пушчам-лясам расказаць яму пра свае адвечныя тайнасці. Я авею яго песні шумам бароў. Іх украсаю будзе мудрасць векавечных дубоў. Я дам яму гарт і цвёрдасць граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. І ён пакіне народу вялікую «Спадчыну». Давайце ж панясём яму свае падарункі.
Усе падняліся, пайшлі да Юнака і пазносілі яму шчодрыя дары.
А тым часам світаць пачынала. Пакінулі зоры сваё купанне. Месяц за беражок зямлі закаціўся.
Узышло сонейка. Мільёны яго радасных смехаў рассыпаліся па зямлі і задрыжалі ў росах. Зірнула сонейка на бераг возера, дзе сход адбываўся, і так весела-весела ўсміхнулася — даведалася сонейка, што тут рабілася.
— Хвалю іх за тое, што яны так багата Юнака адарылі, — сказала сонейка. — Я скажу сваім хмаркам, каб не засланялі яны неба ў купальскую ноч: няхай гэтыя сходы пры ясным небе адбываюцца.
• Можлива допомога "Майстерням"
Публікації з назвою одними великими буквами, а також поетичні публікації і((з з))бігами
не анонсуватимуться на головних сторінках ПМ (зі збігами, якщо вони таки не обов'язкові)
Ноч, калі папараць цвіце
Прысвячаецца Янку Купалу

Про публікацію